Красавіцкая інфляцыя ў Беларусі склала 0,04%
За красавік інфляцыя ў Беларусі склала 0,04%, паведамляе Белстат. Ад пачатку года індэкс спажывецкіх цэн на тавары і паслугі вырас на 2,7%.
Харчовыя тавары за красавік падаражэлі на 0,2% у параўнанні з папярэднім месяцам (у параўнанні з пачатком году рост коштаў склаў 3%). Кошты на нехарчовыя тавары выраслі ў параўнанні з сакавіком на 0,1% (ад пачатку года — на 1,7%).
А вось паслугі сталі таннейшымі на 0,2%.