Красоўская: Новы дэкрэт — гэта не праца над памылкамі
Дэкрэт №1, падпісаны Лукашэнкам 25 студзеня, карэнным чынам адрозніваецца ад дэкрэта №3, які ўводзіў збор з непрацуючых грамадзян. Пра гэта на прэс-канферэнцыі 26 студзеня паведаміла старшыня Пастаяннай камісіі па працы і сацыяльных пытаннях Палаты прадстаўнікоў Тамара Красоўская.
"Гэта не праца над памылкамі, як пішуць на інтэрнэт-сайтах", — заявіла дэпутатка. Па яе словах, гэта абсалютна новы дакумент.