Крымінальную справу аб гібелі салдата Аляксандра Коржыча перадалі ў пракуратуру

Крымінальную справу аб гібелі салдата Аляксандра Коржыча перадалі ў пракуратуру

Крымінальную справу аб гібелі салдата тэрміновай службы Аляксандра Коржыча перадалі ў пракуратуру. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў Следчым камітэце. А гэта азначае, што неўзабаве справу могуць перадаць у суд.

Коржыч загінуў восенню мінулага года на тэрыторыі вайсковай часткі ў Печах. Пасля таго, як справа апынулася ў цэнтры ўвагі СМІ, яе ўзяў пад кантроль кіраўнік дзяржавы. Следства разглядала тры версіі: самагубства, давядзенне да самагубства і наўмыснае забойства. У выніку тром сяржантам выставілі абвінавачанне ў давядзенні Аляксандра Коржыча да самагубства. Пасля таго, як маці салдата вывучыла больш за 30 тамоў, яна звярнулася з хадайніцтвам аб правядзенне дадатковых следчых дзеянняў (праводзілася эксгумацыя).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі