Крымінальную справу завялі ў дачыненні затрыманага дырэктара “Дев Бай Медыя”
Віталь Андрас / LinkedIn
Крымінальную справу завялі ў дачыненні затрыманага дырэктара ЗАТ “Дев Бай Медыя” Віталя Андраса. Паведамленне пра гэта з'явілася ў праўладных тэлеграм-каналах.
У чым яго падазраюць і пра які артыкул крымінальнага кодэкса ідзе гаворка, пакуль невядома.
У чацвер, 23 чэрвеня сілавікі затрымалі дырэктара і бухгалтара ЗАТ “Дев Бай Медыя” Віталя і Алену Андрас. Тады праўладныя тэлеграм-каналы паведамілі, што “пара грала важную ролю ў працы партала, на якім мэтанакіравана распальваліся негатыўныя эмоцыі ў дачыненні сваёй краіны ва ўгоду так званым “еўрапейскім каштоўнасцям”.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.