Крыніца ў ЕС: Санкцыі асабіста супраць Лукашэнкі захаваюцца

Еўрасаюз мяркуе захаваць забарону на ўезд на сваю тэрыторыю для Аляксандра Лукашэнкі, — паведаміла агенцтва Reuters са спасылкай на дыпламатаў у Брусэлі.
Еўрапейскі саюз запрасіў міністра замежных справаў Беларусі Сяргея Мартынава на пасяджэнне Рады міністраў ЕС у Люксембург 13 кастрычніка. Брусэль рыхтуе асцярожныя паслабленьні ў адносінах з афіцыйным Менскам. Пэўная адліга ў адносінах пачалася ў жніўні, калі Беларусь вызваліла трох апошніх палітвязняў і ўхілілася ад падтрымкі Расіі ў прызнаньні незалежнасці сэпаратысцкіх грузінскіх рэгіёнаў Паўднёвай Асетыі і Абхазіі. Францускае старшынёўства ЕС прапануе скараціць цяперашнія санкцыі і пакінуць іх толькі для тых беларускіх чыноўнікаў, якія наўпрост вінаватыя ў арганізацыі рэпрэсіяў і фальшаванні выбараў. «Пытанне толькі ў Лукашэнку. Ёсьць дзяржавы якія хочуць пакінуць забарону на ўезд на тэрыторыю ЕС для яго», — зазначыў ананімны дыплямат у Брусэлі. У прыватнасці супраць таго, каб зняць санкцыі асабіста з А. Лукашэнкі, выступаюць Галандыя, Швецыя і Партугалія. Афіцыйны Менск спадзяецца, што ЕС 13 кастрычніка здыме ўсе санкцыі зь беларускіх чыноўнікаў.
Свабода

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі