Крышціяну Раналду паведаміў, што яго жонка цяжарная двайнятамі

Крышціяну Раналду і яго жонка Джарджына Радрыгес / Reuters​
Крышціяну Раналду і яго жонка Джарджына Радрыгес / Reuters​

Джарджына Радрыгес, жонка партугальскага нападніка "Манчэстэр Юнайтэд" Крышціяну Раналду, цяжарная двайнятамі. Пра гэта гулец паведаміў у сваім Instagram.

"Рады паведаміць, што мы чакаем блізнятаў. Нашыя сэрцы поўныя любові — мы не можам дачакацца сустрэчы з вамі", — напісаў Раналду.

Футбаліст выхоўвае чацвярых дзяцей. У 2010 годзе ён стаў бацькам Крышціяну Раналду — малодшага. Маці дзіцяці невядомая, сам гулец заяўляў, што не мае права выдаваць ейнае імя. У 2017 годзе сурагатная маці нарадзіла футбалісту двайнят Эву Марыю дос Сантас і Матэа. У гэтым жа годзе ў Раналду таксама з'явілася першае сумеснае дзіця з Джарджынай Радрыгес — Алана Марціна.

Стасункі Раналду і Радрыгес пачаліся ў 2016 годзе, праз тры гады пара ажанілася.

Як паведамляла Еўрарадыё, Крышціяну Раналду перайшоў у англійскі "Манчэстэр Юнайтэд" з турынскага "Ювентуса". Нападнік Партугаліі вярнуўся ў клуб, які пакінуў у 23 гады, згуляўшы там шэсць гадоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі