Крытыкі назвалі 50 найлепшых фільмаў XXI стагоддзя. А вы глядзелі?

Рэйтынг самых цікавых фільмаў стагоддзя / The Hollywood Reporter
Рэйтынг самых цікавых фільмаў стагоддзя / The Hollywood Reporter

Крытыкі выдання The Hollywood Reporter склалі рэйтынг з фільмаў, якія выйшлі паміж 2000 і 2021 гадамі. Атрымаўся спіс 50 найлепшых стужак бягучага стагоддзя.

Увогуле ўвесь рэйтынг — як адказ на пытанне "што паглядзець?" Напрыклад, ці ведаеце вы ўсе фільмы з топ-5?

  1. "Адзін і два" ('Yi Yi', 2000)
  2. "Унутры Льюіна Дэвіса" ('Inside Llewyn Davis', 2013)
  3. "Збіральнікі і збіральніца" ('The Gleaners and I', 2000)
  4. "Задыяк" ('Zodiac', 2007)
  5. "Малхоланд Драйв" ('Mulholland Drive', 2001)

Шостае месца ў рэйтынгу заняў мультфільм "Знесеныя прывідамі", сёмае — драма "Гарбатая гара", восьмае — "Любоўны настрой". Замыкаюць топ-10 стужкі "4 месяцы, 3 тыдні і 2 дні" і "Прэч". Спіс цалкам глядзіце па спасылцы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі