Ксенія Сабчак заявіла, што будзе вылучацца на выбарах прэзідэнта Расіі
Журналістка і тэлевядоўца Ксенія Сабчак абвясціла, што будзе вылучаць сваю кандыдатуру на выбарах прэзідэнта Расіі. У газеце "Ведомости" яна апублікавала ліст, у якім тлумачыць сваё рашэнне.
"Я запрашаю ўсе палітычныя сілы, гатовыя выкарыстоўваць маё вылучэнне як трыбуну, выстаўляць свае прэтэнзіі да сённяшняй сітуацыі і ўлады ў рамках маёй кампаніі, бо гэта не кампанія за Сабчак, гэта кампанія супраць таго, як уладкаванае нашае палітычнае і грамадскае жыццё сёння. Кампанія Сабчак — гэта не проста агітацыя "Супраць усіх", гэта, спадзяюся, вялікая праца, якая растлумачвае, чаму мы "супраць усіх гэтых", — піша Сабчак.
Журналістка называе сябе кандыдатам "супраць усіх" і тлумачыць, чаму яна найлепш падыходзіць на гэтую ролю: "Я — па-за жорсткімі ідэалагічнымі рамкамі. Я не належу да канкрэтных партыяў, не звязаная партыйнай або групавой дысцыплінай, у рамках гэтай кампаніі я нават не за "Крым наш" і не супраць. Я за тое, каб у краіне спыніўся татальны крадзеж, з'явіліся сапраўдная палітыка, улада, падсправаздачная свабоднаму волевыяўленню людзей, якія самі вырашаць, як ім жыць, і на роўных з усёй сусветнай супольнасцю і суседзямі вырашаць, чый жа Крым насамрэч".