Ксёндз-канонік Уладзіслаў Завальнюк хоча стаць дворнікам каля Чырвонага касцёла

Пробашч Чырвонага касцёла Уладзіслаў Завальнюк / catholic.by
Пробашч Чырвонага касцёла Уладзіслаў Завальнюк / catholic.by

Ксёндз-канонік Уладзіслаў Завальнюк хоча стаць дворнікам каля Чырвонага касцёла, дзе ён доўгія гады служыў пробашчам. Настаяцель храма нагадвае, што "з моманту інцыдэнту ўзгарання ў захрыстыі касцёла Святога Сымона і Святой Алены прайшло два месяцы, і касцёл зачынены, а парафіяльная дзейнасць прыпыненая". Ён не можа праводзіць набажэнствы, але можа прыносіць карысць прыходу. Таму і просіць дазволіць яму з 21 лістапада прыбіраць тэрыторыю вакол касцёла, "якая на дадзены момант не прыбіраецца".

“Касцёльны камітэт разгледзеў заяву і схіляецца да таго, каб вынесці станоўчае рашэнне, бо двор і сапраўды патрабуе ўборкі.”,гаворыцца ў паведамленні, апублікаваным на сайце Чырвонага касцёла.

Нагадаем, узгаранне ў Чырвоным касцёле адбылося 26 верасня. Пасля гэтага мінскія ўлады прынялі рашэнне часова забараніць эксплуатацыю будынка. Касцёл адключылі ад усіх камунікацый. А затым прадпрыемства "Мінская спадчына" разарвала дамову арэнды. Грамаду папрасілі вызваліць будынак "для правядзення рамонтна-аднаўленчых работ".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі