Ксёндз Уладзіслаў Завальнюк правядзе развітальную імшу з Чырвоным касцёлам

Ксёндз Уладзіслаў Завальнюк каля Чырвонага касцёла / Віктар Ведзен
Ксёндз Уладзіслаў Завальнюк каля Чырвонага касцёла / Віктар Ведзен

12 кастрычніка ксёндз Уладзіслаў Завальнюк правядзе развітальную імшу з Чырвоным касцёлам. Ён запрашае на яе мінчукоў, паведамляе тг-канал "Хрысціянская візія".

Набажэнства пачнецца ў 19:00 у парафіяльным доме касцёла святых Сымона і Алены.

Сёння апошні дзень, калі рымска-каталіцкая грамада павінна вызваліць Чырвоны касцёл і парафіяльны дом.

Дарэчы, 12 кастрычніка Чырвоны касцёл наведалі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч і біскуп Казімір Велікаселец. "Мітрапаліт на пенсіі (Кандрусевіч. — Еўрарадыё) плакаў ад безвыходнасці", — распавялі сведкі.

Беларускія ўлады заявілі, што забіраюць кацёл у вернікаў пасля таго, як там адбыўся пажар на плошчы 20 квадратных метраў. Будынак належыць дзяржаве і быў перададзены вернікам у бясплатнае карыстанне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі