“Кубань” хоча запрасіць Брэсана на працу

24-гадовы беларускі футбаліст бразільскага паходжання Рэнан Брэсан у аднабаковым парадку скасаваў кантракт з “Аланьяй” з-за грубага парушэння фінансавых умоваў.



Як патлумачыў агент спартсмена Валерый Ісаеў, гулец скарыстаўся пунктам у рэгламенце FIFA, які дае права легіянеру спыніць дзеянне дамовы, калі запазычанасць па заробку складае болей за тры месяцы. Са словаў агента, Брэсан ужо мае некалькі прапановаў ад расійскіх і ўкраінскіх клубаў, аднак ён вырашыў узяць паўзу, бо неўзабаве наступае перапынак у гульнях, пішуць izvestia.ru



Рэнан Брэсан у 2007-2009 годзе гуляў за футбольны клуб “Гомель”, а ў 2010 годзе перайшоў у БАТЭ. У пачатку 2013 года гуляў за расійскую “Аланью”. Тры гады таму атрымаў беларускае грамадзянства, уваходзіць у склад нацыянальнай зборнай па футболе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі