“Кубань” затрымала выплату кампенсацыі Віктару Ганчарэнку

Былы галоўны трэнер краснадарскай “Кубані” Віктар Ганчарэнка мае намер у бліжэйшыя дні звярнуцца ў Палату па вырашэнні спрэчак Расійскага футбольнага саюза. Як паведамляе pressball.by, прадметам пазова будуць затрымкі выплат па кампенсацыі, якую краснадарскі клуб абавязваўся выплаціць беларускаму трэнеру ў часе скасавання кантракту ў лістападзе мінулага года.

Пазовы з аналагічнымі прэтэнзіямі на адрас “Кубані” рыхтуюць таксама сябры штаба Ганчарэнкі, якія былі звольненыя разам з ім. Пра падачу пазоваў праінфармуюць Камісію па ліцэнзаванні футбольных клубаў.

Беларускі трэнер Віктар Ганчарэнка быў звольнены з пасады настаўніка “Кубані” 13 лістапада. У афіцыйнай заяве ФК "Кубань" адзначалася нізкая дысцыпліна,  "глыбокія прычыны", якія ў выніку маглі прывесці да развалу каманды. Кантракт быў скасаваны датэрмінова.

Да супрацоўніцтва з “Кубанню” Ганчарэнка доўгі час быў галоўным трэнерам беларускага клуба БАТЭ.

Пасля сыходу з расійскага клуба Віктар Ганчарэнка так і не ўладкаваўся на новую працу. Раней ён заяўляў, што арыентуецца на замежныя клубы.

Віктар Ганчарэнка не будзе супраць прапановы ачоліць зборную Расіі

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі