Кубілюс: Мяне не здзіўляе, што Мінск не згодны са словамі "акупацыя Крыма"

21 траўня ў Рызе пачынаецца саміт Усходняга партнёрства. Беларусь на ім прадстаўляе міністр замежных спраў Уладзімір Макей. Адной з інтрыг з'яўляецца тэкст праекта выніковай дэкларацыі саміта. Агенцтва Reuters сёння паведаміла пра тое, што Беларусь і Арменія, нібыта, блакуюць падпісанне дакумента з-за наяўнасці ў дакуменце фразы пра анексію Крыма.

Прысутны на саміце былы прэм'ер-міністр Літвы, лідар апазіцыі Сейма Літвы Андрус Кубілюс пракаментаваў Еўрарадыё гэтую інфармацыю:

"Напэўна, інтарэсы тых, хто сябе больш звязвае з Мытным саюзам, і інтарэсы тых, хто бачыць сваю перспектыву ў Еўрапейскім саюзе, яны адрозніваюцца... Мяне не здзіўляе, што Арменія і ўлады Беларусі не згодныя выкарыстоўваць такія словы, як акупацыя Крыма".

Што для Беларусі зменіць саміт Усходняга партнёрства ў Рызе

Нагадаем, гэтую сітуацыю Еўрарадыё раней пракаментаваў і прысутны на Рыжскім саміце прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка: "Я думаю, што сітуацыя з анэксіяй Крыма прызнаная ўсім светам. І калі Беларусь павінна выпрацаваць сваю пазіцыю і калі яна дастаткова нерашучая, я думаю, што гэта праблема Беларусі. Гэта не з'яўляецца праблемай Еўрапейскага саюза ці Украіны".


Саміт Усходняга партнёрства працягнецца ў пятніцу, 22 траўня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі