Культура роўна экстрэмізм: стрым з Сяргеем Будкіным
7 чэрвеня МУС прызнала "экстрэмісцкім фарміраваннем" праект "Беларуская Рада культуры", а таксама яго сайт і сацсеткі.
Арганізацыя ўзнікла восенню 2020 года з ініцыятывы вядомага менеджара культуры і журналіста Сяргея Будкіна. БРК падтрымлівае артыстаў, мастакоў і дзеячоў культуры, у тым ліку тых, хто вымушаны быў з'ехаць з краіны па палітычных матывах. А яшчэ — займаецца захаваннем беларускай культуры і развівае новыя крэатыўныя праекты, дбае пра прамоцыю нашай культуры ва ўсім свеце.
Як "новы статус" паўплывае на далейшую працу "Беларускай Рады культуры", чаму ўлады выціскаюць культуру з краіны, наколькі негатыўна ўплываюць на імідж беларускай культуры скандалы ўнутры супольнасці? Пра гэта і іншае гутарым з Сяргеем Будкіным.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.