Культурнымі сталіцамі Еўропы сёлета стануць адразу тры гарады
Адразу тры гарады — нямецкі Эсэн, венгерскі Печ і турэцкі Стамбул будуць абвешчаныя ў 2010 годзе культурнымі сталіцамі Еўропы. Задача праекта, які існуе з 1985 года, — стымуляваць усведамленне еўрапейцамі сваёй агульнай культурнай спадчыны. Статус культурнай сталіцы Еўропы дае гарадам магчымасць значна павялічыць якасць і размах культурнага жыцця, рэалізаваць пэўныя праекты, наладзіць міжнароднае супрацоўніцтва і абмены ў галіне культуры і мастацтва, адзначае БЕЛТА.
Урачыстыя мерапрыемствы з нагоды аб'явы Эсэна — цэнтра германскай прамысловай вобласці Рур — культурнай сталіцай праходзяць у гэтыя выходныя. Адна з цэнтральных падзеяў у Эсэне — адкрыццё Новага музея Рура ў былым вугальна-індустрыяльным комплексе "Цольферайн", які ўваходзіць з 2001 года ў спіс сусветнай культурнай спадчыны ЮНЭСКА. Масавыя мерапрыемствы ў Эсэне, па прагнозах, наведаюць 100 тысяч чалавек. У іх чакаецца ўдзел прэзідэнта Нямеччыны Хорста Келера і старшыні Еўракамісіі Жазэ Мануэла Барозу.
Асаблівасцю надання Эсэну звання культурнай сталіцы Еўропы стала тое, што яно фактычна распаўсюджваецца на 53 гарады і абшчыны ўсяго Рура — вобласці, якая па-ранейшаму з'яўляецца "прамысловым сэрцам" Нямеччыны і адначасова яе важнай "культурнай метраполіяй". Там дзейнічаюць 120 тэатраў, 100 канцэртных залаў і 200 музеяў.