“Купалу” недамалявалі: паказ фільма перанеслі, не гатова камп'ютарная графіка

euroradio.fm
euroradio.fm

Перадпрэм'ерны паказ гістарычнага блокбастара "Купала" перанесены па тэхнічных прычынах. Закрытая дэманстрацыя фільма была запланаваная на Дзень беларускага кіно, 17 снежня, у мінскім кінатэатры "Масква". Аднак, як расказаў Еўрарадыё рэжысёр карціны Уладзімір Янкоўскі, узніклі праблемы з фінальнай гатоўнасцю спецэфектаў.

"У мяне не да канца гатова камп'ютарная графіка, таму я папрасіў яшчэ тыдзень. Не магу паказваць няякасную графіку", — кажа Янкоўскі.

Па словах рэжысёра, камп'ютарная графіка задзейнічана ў фільме, каб "састарыць" Мінск і Вільню, дзе адбываецца дзеянне "Купалы".

Чакаецца, што перадпрэм'ерная дэманстрацыя фільма адбудзецца ва ўсё тым жа кінатэатры "Масква": "Дзесьці ў перыяд з 24 да 26 снежня", — запэўнівае рэжысёр.

У пракат "Купала" выйдзе ў другой палове 2020 года. Перад тым баёпік паездзіць па фестывалях. Гістарычная драма пра лёс народнага паэта Беларусі Янкі Купалы — адзін з галоўных праектаў кінастудыі "Беларусьфільм" апошняга часу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі