Курс біткоіна апусціўся ніжэй за 8 тысяч долараў

Курс біткоіна апусціўся ніжэй за 8 тысяч долараў

5 лютага курс біткоіна апусціўся ніжэй за 8 тысяч долараў. Паводле дадзеных сайта coinmarketcap.com, на 15.45 ён складаў 7 670 долараў. Як вядома, у сярэдзіне снежня 2017-га ён быў большы за $20 тысяч. Такім чынам за гэты час біткоін страціў больш за 60% капіталізацыі. Курсы іншых крыптавалют можна паглядзець тут.

Эксперты мяркуюць, што прычына ў “напружанасці на рынку крыптавалют”. Як інфармуе сайт ria.ru, JPMorgan Chase, Bank of America, Citigroup і Lloyds Banking Group забаранілі набываць віртуальную валюту са сваіх крэдытных картак. У СМІ пашыраюцца навіны пра тое, што паўночнакарэйскія хакеры спрабуюць узламваць паўднёвакарэйскія біржы, каб скрасці крыптавалюту. З’яўляецца інфармацыя, што становіцца больш жорсткім рэгуляванне рынку крыптавалют у Паўднёвай Карэі, ЗША і Кітаі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі