Курс біткоіна знізіўся яшчэ на 15% і складае менш за 9 тысяч долараў
Курс біткоіна знізіўся яшчэ на амаль 15% і складае менш за 9 тысяч долараў. На 9-ю гадзіну раніцы ў пятніцу на партале coinmarketcap.com ён складаў 8 683 долара. На некалькіх біржах і парталах — ад 8,6 да 8,8 тысячы долараў.
Таннеюць і іншыя крыптавалюты. Ethereum знізіўся на 16,6% — да 956,8 долара, Ripple — на 25,42% — да $0,85, Bitcoin Cash — на 20% — да 1,18 тысячы долараў. Капіталізацыя рынку крыптавалют складае больш за 420 млрд долараў (дзень таму — амаль $511 млрд). Доля біткоіна — каля 35%, Ethereum — 22%, Ripple — 8%.
Як адзначае сайт ria.ru, рэзкае падзенне адбылося пасля забароны рэкламы крыптавалют на Facebook і пасля заявы пра іх магчымую забарону ў Індыі.