Курс долара 8 студзеня вырас адразу на 960 рублёў
На Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі.
У чацвер, 8 студзеня, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі таргі. Па іх выніках, курс долара вырас адразу на 960 рублёў — да 13760. Такім чынам, дэвальвацыя склала 7,5%. Курс еўра вырас на 940 рублёў — да 16240. Таргі расійскім рублём у чацвер не праводзіліся.
Нагадаем, што на валютных таргах 5 студзеня курс долара вырас адразу на 840 рублёў, 6 студзеня — на 60.
У Беларусі з сённяшняга дня стаўку валютнага падатку на біржавыя аперацыі знізілі з 10% да 0%. Адпаведную пастанову ў аўторак прыняў Савет міністраў. Чакаецца, што тое самае адбудзецца і з камісійным зборам пры пакупцы валюты насельніцтвам, які складае 10%. Рашэнне мусіць прыняць Нацыянальны банк.
Фота: ria.ru