Курс долара дасягнуў чарговага максімума — 9050 рублёў
У аўторак на Беларускай валютна-фондавай біржы адбыліся чарговыя таргі.
Па іх выніках курс долара вырас на 20 рублёў, курс еўра вырас на 90 рублёў — да 11990. Курс расійскага рубля таксама вырас — з 271 да 273,5 беларускага рубля.
Нагадаем, у панядзелак, 9 верасня, курс долара вырас на 40 рублёў і складаў 9030 рублёў, курс еўра знізіўся на 10 — да 11900, курс расійскага рубля вырас ад 270,5 да 271 беларускага рубля.
У пятніцу, 6 верасня, курс долара вырас на 10 рублёў, курс еўра зноў знізіўся, на гэты раз на 30 рублёў — да 11860. Курс расійскага рубля не змяніўся і складаў 270,5 беларускага рубля.
Падрабязней пра курсы валют можна даведацца тут.
Фота — bymedia.net