Курс долара не змяніўся, а курсы еўра і расійскага рубля знізіліся
У сераду на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі валютамі.
Па іх выніках курс долара застаўся ранейшым — 8700 рублёў, курс еўра знізіўся на 30 рублёў — да 11200, курс расійскага рубля таксама знізіўся — з 277,5 да 276 беларускіх рублёў.
Нагадаем, у аўторак курс долара вырас на 20 рублёў, а курс еўра не змяніўся.
Падрабязней пра курсы валют можна даведацца тут.
Фота — bymedia.net