Курс долара сёння вырас да 9440 рублёў
У пятніцу на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя валютныя таргі.
Па іх выніках курс долара вырас на 20 рублёў, курс еўра знізіўся на 10 — да 12980 рублёў, курс расійскага рубля знізіўся з 287,5 да 287 беларускіх рублёў.
Нагадаем, у чацвер, 12 снежня, курс долара вырас на 10 рублёў і складаў 9420 рублёў, курс еўра вырас на 40 рублёў — да 12990, курс расійскага рубля застаўся ранейшым — 287,5 беларускага рубля.
Падрабязней пра курсы валют можна даведацца тут.
Фота — bymedia.net