Курс долара сёння вырас да 9700 рублёў
У чацвер, 13 лютага, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя валютныя таргі.
Па іх выніках, курс долара вырас на 10 рублёў, курс еўра таксама вырас на 10 рублёў — да 13220, курс расійскага рубля знізіўся з 279 да 278,5 беларускага рубля.
Нагадаем, у сераду, 12 лютага, курс долара застаўся ранейшым — 9690 рублёў, курс еўра знізіўся на 20 рублёў — да 13210, курс расійскага рубля вырас з 278,5 да 279 беларускіх рублёў.
Падрабязней пра курсы валют можна даведацца тут.
Фота — bymedia.net