Курс долара ў Беларусі панізіўся, а еўра вырас на 2 капейкі

Валюта, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com
Па выніках таргоў 12 сакавіка на Беларускай валютна-фондавай біржы курс долара паказаў мінімум за два тыдні.
А вось курс еўра павялічыўся на 2 капейкі. Вырас таксама і расійскі рубель: ён паказвае максімум за апошнія 12 дзён.
Вынікі валютных таргоў 12 сакавіка:
Долар ЗША: 3,1724 9-0,0046 / -0,14%);
Еўра: 3,4400 (+0,0200 / +0,58%);
Расійскі рубель: 3,6096 (+0,0111 / +0,31%);
Кітайскі юань: 4,3287 (-0,0008 / -0,02%).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.