Курс долара вырас на 10 рублёў, курс еўра — на 50
У аўторак, 4 лютага, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя валютныя таргі.
Па іх выніках, курс долара складае 9660 рублёў, курс еўра — 13070, курс расійскага рубля знізіўся з 274 да 273 беларускіх рублёў.
Нагадаем, у панядзелак, 3 лютага, курс долара вырас на 10 рублёў — да 9650, курс еўра знізіўся на 30 рублёў і складаў 13020, курс расійскага рубля не змяніўся і складаў 274 беларускія рублі.
Падрабязней пра курсы валют можна даведацца тут.