Курс долара зноў не змяніўся, курс еўра вырас
У аўторак, 18 лютага, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя валютныя таргі.
Па іх выніках, курс долара па-ранейшаму складае 9710 рублёў, курс еўра вырас на 10 рублёў — да 13310, курс расійскага рубля знізіўся з 276,5 да 275,5 беларускага рубля.
Нагадаем, у панядзелак, 17 лютага, курс еўра знізіўся на 10 рублёў — да 13300, курс расійскага рубля вырас з 275,5 да 276,5 беларускага рубля. Таргі доларам не праводзіліся, яго курс па-ранейшаму складаў 9710 рублёў.
Падрабязней пра курсы валют можна даведацца тут.
Фота — ria.ru