Курс долара зноў не змяніўся, курс еўра вырас на 60 рублёў
У панядзелак на Беларускай валютна-фондавай біржы адбыліся чарговыя таргі.
Па іх выніках курс долара застаўся ранейшым — 8890 рублёў, курс еўра вырас на 60 рублёў — да 11810, курс расійскага рубля вырас з 268,5 да 270,5 беларускага рубля.
Нагадаем, у пятніцу, 2 жніўня, курс долара не змяніўся, курс еўра знізіўся на 20 рублёў.
Падрабязней пра курсы валют можна даведацца тут.
Фота — bymedia.net