Курс еўра абнавіў гістарычны максімум
На Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі замежнымі валютамі.
Па іх выніках курс долара вярнуў страчаныя напярэдадні 10 рублёў і вырас да 9020 рублёў.
У сваю чаргу еўра абнавіў гістарычны максімум і падаражэў яшчэ на 20 рублёў — да 12 220 рублёў. Курс расійскага рубля крыху знізіўся і цяпер складае 284,5 беларускага рубля.