Курс еўра падскочыў на 70 рублёў
Па выніках таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель зноў аслабіўся да еўра і долара.
Курс еўра цяпер складае 12 270 рублёў (рост на 70 рублёў), а курс долара — 9070 (рост на 20 рублёў).
Пры гэтым расійскі рубель крыху аслабеў і стаў таннейшым на 1,5 беларускага рубля, яго курс на сёння — 282 беларускія рублі.