Курскі фронт: ці далучыцца да яго войска Лукашэнкі і з якімі наступствамі — эфір
Павел Усаў
На пачатку незалежнасці ў Беларусі нацыянальна арыентаваныя афіцэры-беларусы з тады яшчэ Савецкай арміі зрабілі важны крок на шляху да пабудовы сапраўды беларускага войска — было заснаванае Згуртаванне беларускіх вайскоўцаў. Але Лукашэнка зрабіў усё магчымае, каб ні ў войску, ні ў іншых сілавых структурах нічога беларускага, свядомага не было. Любая арганізацыя, якая хаця б патэнцыйна была здольная на сілавы супраціў лукашэнкаўскаму рэжыму, пераследвалася няспынна.
Ці былі шанцы ў беларускага войска стаць войскам сапраўды беларускім і чаму гэта так палохала (і працягвае палохаць) Лукашэнку? Ці існуе пагроза рэальнага ўцягвання Беларусі ў вайну на баку Расіі і ці прымусіць Курская аперацыя Лукашэнку спыніць рэпрэсіі? Якіх наступстваў чакаць ад электаральнай кампаніі 2025 года і чым небяспечныя чарговыя непаразуменні ў дэмсілах? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук, сябрам “Вольнай Беларусі” Паўлам Усавым.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.