Курсы долара, еўра і расійскага рубля знізіліся
У пятніцу на Беларускай валютна-фондавай біржы адбыліся чарговыя таргі.
Па іх выніках курс долара знізіўся на 10 рублёў і складае 9020 рублёў, курс еўра знізіўся на 30 рублёў — да 11980, курс расійскага рубля таксама знізіўся — з 276,5 да 275,5 беларускага рубля.
Нагадаем, у чацвер, 12 верасня, курс долара знізіўся на 20 рублёў і складаў 9030 рублёў, курс еўра вырас на 10 рублёў — да 12010, курс расійскага рубля вырас з 274,5 да 276,5 беларускага рубля.
Падрабязней пра курсы валют можна даведацца тут.
Фота — stranamasterov.ru