Курсы долара і еўра ў Беларусі працягваюць зніжацца

Курс долара зніжаецца / Reuters
Курсы долара і еўра ў Беларусі працягваюць зніжацца. Долар ужо на мінімуме больш за 1,5 месяца, еўра — за месяц. Адначасова курс расійскага рубля на максімуме амаль за чатыры месяцы.
Вынікі валютных таргоў, якія адбыліся 31 студзеня на Беларускай валютна-фондавай біржы, наступныя:
USD: 3,4003 (-0,0131 / -0,38%),
EUR: 3,5525 (-0,0036 / -0,10%),
RUB: 3,4412 (+0,0038 / +0,11%),
CNY: 4,6674 (-0,0071 / -0,15%).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.