Курсы долара і расійскага рубля выраслі, курс еўра знізіўся
У чацвер на Беларускай валютна-фондавай біржы адбыліся чарговыя таргі.
Па іх выніках курс долара вырас на 10 рублёў — да 8890, курс еўра знізіўся таксама на 10 рублёў і складае 11770, курс расійскага рубля вырас — з 269 да 269,5 беларускага рубля.
Нагадаем, у сераду курсы долара і еўра засталіся ранейшымі, а курс расійскага рубля знізіўся.
Падрабязней пра курсы валют можна даведацца тут.
Фота — bymedia.net