Курсы ўсіх валют панізіліся ў Беларусі ў чацвер
Долары, ілюстрацыйнае фота
На таргах на Беларускай валютна-фондавай біржы 16 студзеня панізіліся курсы ўсіх асноўных валют.
Долар абваліўся да трохтыднёвага мінімуму. Курс еўра, які напярэдадні крыху падрос, сёння паказаў мінімум за апошнія два з паловай тыдні.
Вынікі валютных таргоў 16 студзеня:
Долар ЗША: 3,4718 (-0,0023 / -0,07%);
Еўра: 3,5882 (-0,0053 / -0,15%);
Расійскі рубель: 3,3825 (-0,0001 / -0,003%);
Кітайскі юань: 4,7352 (-0,0009 / -0,02%).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.