Лабавое сутыкненне пад Брэстам: пацярпелі пяць чалавек, у тым ліку дзеці

На месцы здарэння

На месцы здарэння / @skgovby

Пяць чалавек пацярпелі ў выніку ДТЗ, якое адбылося ў канцы мінулага тыдня пад Брэстам. Нецвярозы кіроўца на Toyota выехаў на сустрэчную паласу руху, дзе сутыкнуўся з аўтамабілем Volkswagen, распавялі ў СК. 

Сярод пацярпелых двое дзяцей (ім год і 10 гадоў), яны знаходзіліся ў Volkswagen. А 67-гадовы пасажыр, які ехаў у Toyota, атрымаў цяжкія цялесныя пашкоджанні

Экспертыза паказала, што кіроўца Toyota быў нецвярозы. Акрамя таго, у яго не было правоў. Мужчыну затрымалі. Заведзена крымінальная справа па ч. 4 арт.317 (парушэнне правілаў дарожнага руху асобай, якая кіруе транспартным сродкам у стане алкагольнага ап'янення, што пацягнула па неасцярожнасці прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання). У Брэсцкім СК нагадалі, што максімальная санкцыя па гэтым артыкуле прадугледжвае 8 гадоў пазбаўлення волі.

Лобовое столкновение под Брестом: пострадали пять человек, в том числе дети
Нецвярозы кіроўца на Toyota выехаў на сустрэчную паласу руху / тут і далей фота @skgovby
Лобовое столкновение под Брестом: пострадали пять человек, в том числе дети
Лобовое столкновение под Брестом: пострадали пять человек, в том числе дети

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі