У лагеры вагнераўцаў у Асіповіцкім раёне дэмантавалі частку намётаў

Які будзе далейшы лёс вагнераўцаў у Беларусі ў новай сітуацыі, пакуль невядома / БЕЛТА

Які будзе далейшы лёс вагнераўцаў у Беларусі ў новай сітуацыі, пакуль невядома / БЕЛТА

У лагеры вагнераўцаў каля вёскі Цэль у Асіповіцкім раёне ў Беларусі дэмантавалі частку намётаў. Пра гэта сведчаць здымкі, зробленыя са спадарожніка, паведамляе Радыё Свабода. Апошнім часам знікла траціна ад ранейшай колькасці намётаў.

Наколькі дазваляе разгледзець здымак за 23 жніўня, лагер у паўночнай частцы вайсковай базы пазбавіўся прыкладна 65 намётаў (было каля 129). У яго заходняй частцы дэмантавалі каля 27 (было каля 64 намётаў). У цэнтральнай частцы вайсковага лагера знікла каля 9 намётаў з прыкладна 80, што там раней знаходзіліся. Такім чынам, з 273 жылых намётаў каля сотні дэмантавалі. Адзін з тг-каналаў сілавікоў у РБ піша, што вагнераўцы часткова разабралі лагер "у мэтах бяспекі" — ім ад пачатку не падабалася знаходжанне намётаў пад адкрытым небам. Цяпер жа, выкарыстоўваючы франтавы вопыт, яны "акапваюцца".

Вагнераўцы прыбылі ў Асіповіцкі раён пасля "паходу на Маскву" канца чэрвеня 2023-га. Мяркуецца, што іх там было каля 5 тысяч чалавек. Аднак нямала іх маглі паехаць у адпачынкі.

Напярэдадні стала вядома пра катастрофу самалёта, у якім ляцеў Яўген Прыгожын са сваімі паплечнікамі. Які будзе далейшы лёс вагнераўцаў у Беларусі ў новай сітуацыі, пакуль невядома.

У лагеры вагнераўцаў у Асіповіцкім раёне дэмантавалі частку намётаў
Planet Labs PBC

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі