Латвія лічыць цыгарэтную кантрабанду з Беларусі праблемай усёй Еўропы
69% нелегальных цыгарэт у Латвіі складае менавіта беларуская прадукцыя.
Літва абвясціла, што ўзмоцніць кантроль на межах з Латвіяй і Польшчай, каб супрацьстаяць кантрабандзе беларускіх цыгарэтаў. Служба дзяржаўных прыбыткаў Латвіі падтрымала гэтыя захады, заявіўшы, што нелегальныя цыгарэты беларускага паходжання ў апошнія гады сталі праблемай усяго Еўрасаюза.
Латвійскае ведамства спаслалася на даследаванне Nilsen Company па абароце цыгарэтаў у Латвіі. Згодна з ім, як паведамляе rus.delfi.lv, 69% нелегальных цыгарэт у Латвіі складае менавіта беларуская прадукцыя.
Дарэчы, Латвія ўзмацніла кантроль на беларускай мяжы яшчэ некалькі гадоў таму. Цяпер яна ўвайшла ў лік пяці краін, дзе за апошнія 18 месяцаў назіраецца стабільнае зніжэнне незаконнага спажывання цыгарэт на 1,8%.
Фота — Shutterstock