Латвія выявіла расійскія ваенныя караблі каля сваіх межаў

Латвія выявіла расійскія ваенныя караблі каля сваіх межаў

Да марскіх межаў Латвіі наблізіліся два караблі ВМФ Расіі. Пра гэта 20 сакавіка паведамілі у сваім твітары Нацыянальныя ўзброеныя сілы Латвіі.

Паведамляецца, што караблі "Вартавы" ("Стерегущий") і  "Крывак" наблізіліся на адлегласць у 8,5 марскіх міль ад тэрытарыяльных водаў Латвіі. Яны былі заўважаныя ў латвійскай выключнай эканамічнай зоне.

Дарэчы, за апошні год Латвія неаднаразова паведамляла пра выяўленне расійскіх ваенных судоў блізу сваіх межаў, перадае РБК. Так, 3 траўня 2015 года ўзброеныя сілы Латвіі зафіксавалі за пяць міляў ад тэрытарыяльных водаў краіны эскадру расійскіх ваенных караблёў, у тым ліку падводную лодку.

У канцы ліпеня ўзброеныя сілы Латвіі заўважылі расійскія ваенныя самалёты і адзін карабель непадалёк ад межаў краіны. У жніўні караблі ВМФ Расіі Латвія выявіла за 5 марскіх міляў ад сваёй мяжы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі