Латвія з-за крызісу можа закрыць консульства ў Віцебску

У 2010 годзе Консульства Латвіі ў Віцебску можа быць закрытае. Зараз у суседняй краіне актыўна абмяркоўваецца бюджэт на наступны год. Урад плануе ашчаджаць, у прыватнасці, на бюджэце Міністэрства замежных спраў. Таму, па словах прэс-сакратара латвійскага МЗС Рэтса Плесумса, чым-небудзь абавязкова давядзецца ахвяроўваць.
Рэтс Плесумс: “Рашэнне яшчэ не прынятае. Консульства пакуль што не закрываецца, мы ўсяго толькі абмяркоўваем магчымасць. Пры ўмове, што бюджэт застанецца такім, які ён ёсць у праекце. Паверце, ніхто гэтага не хоча. Але гэта крызіс, і, у сваю чаргу, скарочаны бюджэт міністэрства”.

Консульства ў Віцебску — не адзінае, якое Латвія можа закрыць у 2010 годзе. Абмяркоўваецца таксама спыненне дзейнасці консульстваў у Санкт-Пецярбургу, Калінінградзе і Пскове.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі