Латвійскі Даўгаўпілс адмовіцца ад беларускіх трамваяў
Бо наша краіна сарвала ўсе тэрміны выканання дамовы.
Самакіраванне латвійскага горада гатовае пачаць працэдуру па скасаванні дагавора, паведамляе сайт grani.lv. Перад гэтым латышы хочуць спагнаць з беларусаў штрафы ў памеры 400 тысяч еўра.
Першы і адзіны трамвай ў Даўгаўпілс з Беларусі паступіў два з паловай месяцы таму. Дамова пра пастаўку трамваяў была падпісана яшчэ 22 сакавіка 2013 года. Па ўмовах угоды, пастаўшчык абавязаўся вырабіць, даставіць і ўсталяваць 12 трамваяў.
Адпаведны конкурс выйграла аб'яднанне "Белкамунмаш" і Agmen Consulting Bureau. Сума дамовы склала 6 мільёнаў 561 тысячу еўра. У жніўні ў Даўгаўпілс мусілі паступіць першыя тры трамваі, у верасні — яшчэ тры, у кастрычніку — шэсць.
Фота — LETA