Лаўроў выказаўся пра авіябазу ў Беларусі, у Мінску рыхтуюць вулічную акцыю

Лаўроў выказаўся пра авіябазу ў Беларусі, у Мінску рыхтуюць вулічную акцыю

23 верасня на тэму праекта стварэння ў Беларусі расійскай авіябазы выказаўся міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў. Як інфармуе РІА "Новости", адказваючы на пытанне журналіста, ён вельмі дыпламатычна адзначыў: "У нас з Беларуссю, паўтараю яшчэ раз, вельмі цеснае супрацоўніцтва па ўсіх пытаннях, у тым ліку па пытаннях бяспекі".

Лаўроў выказаўся пра авіябазу ў Беларусі, у Мінску рыхтуюць вулічную акцыю

Еўрарадыё паведамляла, што днямі расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін распарадзіўся падпісаць пагадненне аб стварэнні авіябазы ў Беларусі. Ён даручыў расійскім Мінабароны і МЗС правесці з Мінскам перамовы ў гэтым пытанні.

Прадстаўнікі шэрагу беларускіх апазіцыйных партый і грамадскіх арганізацый плануюць правесці 4 кастрычніка ў сталіцы сход супраць размяшчэння ў нашай краіне расійскай вайсковай базы. Яны лічаць, што гэты крок "можа прывесці да страты незалежнасці Беларусі". У прынятай заяве "За Беларусь без чужых вайсковых базаў" адзначаецца, што з'яўленне на беларускай зямлі вайсковай базы іншай краіны — "гэта здрада нашым нацыянальным інтарэсам", інфармуе Радыё Свабода.

Дакумент падпісалі Уладзімір Някляеў, Мікалай Статкевіч, Анатоль Лябедзька, Аляксей Янукевіч, Юрась Губарэвіч, Вячаслаў Сіўчык і Вацлаў Арэшка.

Лаўроў выказаўся пра авіябазу ў Беларусі, у Мінску рыхтуюць вулічную акцыю

Фота: ria.ru, svaboda.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі