Лазоўскі: Таму, хто зможа сфармуляваць нацыянальную ідэю, трэба помнік ставіць

Лазоўскі: Таму, хто зможа сфармуляваць нацыянальную ідэю, трэба помнік ставіць

Філосафы і мысляры мінулага сцвярджалі, што нацыянальная ідэя павінна быць у кожнай нацыі. Кіраўнік сённяшняй незалежнай Беларусі перакананы, што мы яшчэ да сваёй нацыянальнай ідэі не дараслі. Іншыя сцвярджаюць, што такая ідэя ў беларусаў ёсць.

Дык ёсць у беларускай нацыі свая нацыянальная ідэя ці не? І калі мы да сваёй націдэі яшчэ не дараслі, то ці можам лічыцца нацыяй? Магчыма, нам варта узяць, ды сфармуляваць такую ідэю для беларусаў?

На наш погляд, прыспеў час распачаць дыскусію і вызначыць, сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю.

Каб гэта зрабіць, Еўрарадыё запусціла новую аўтарскую праграму “Ідэя Х”. Вядуць яе палітычны аглядальнік Еўрарадыё Зміцер Лукашук і маскоўскі філосаф Максім Гаруноў.

У якасці гасцей, якія дапамагаюць нам сфармуляваць нацыянальную ідэю, — палітыкі і літаратары, эканамісты і музыканты, айцішнікі і культуролагі. Усе вы.

Праграма выходзіць раз на тыдзень.

23 жніўня ў студыі Еўрарадыё былы фігурант “Справы патрыётаў”, валанцёр кампаніі “Будзьма беларусамі” Міраслаў Лазоўскі.

Папярэднія выпускі праграмы "Ідэя Х" можна глядзець тут:

Нацыянальная ідэя

Слухаць ці спампаваць падкаст праграмы ніжэй.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі