Леанід Заіка: Паніжэнне кошту бензіну на 10% — дэкаратыўнае

З 1 снежня ў Беларусі ў сярэднім на 10% патаннела паліва. Цяпер самы хадавы бензін А-92 каштуе 2220. Яшчэ ўчора за яго даводзілася плаціць на 250 рублёў больш.
Між тым, эканаміст Леанід Заіка лічыць такое паніжэнне нязначным. На яго думку, беларускія нафтаперапрацоўшчыкі не значна пацерпяць ад яго.

“З пункту гледжання эканамічнай тэорыі, паніжэнне з’яўляецца адчувальным, калі гэта складае 15% ад кошту тавару. Калі менш, то гэта дэкаратыўнае такое паніжэнне, якое не лічыцца фактарам стымулявання рынку”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі