Лэдзі Гага стала сустаршынёй камітэта Белага дома па культуры і мастацтве

Джо Байдэн і Лэдзі Гага / https://twitter.com/ladygaga
Джо Байдэн і Лэдзі Гага / https://twitter.com/ladygaga

Лэдзі Гага стала сустаршынёй камітэта Белага дома па культуры і мастацтве. У адміністрацыі прэзідэнта ЗША адзначылі заслугі спявачкі ў якасці актрысы, кампазітара і філантропа.

У заяве падкрэсліваецца, што Лэдзі Гага вядзе дабрачынную дзейнасць і ўдзельнічае ў некаторых грамадскіх кампаніях. Напрыклад, разам са сваёй маці яна стварыла фонд, які дапамагае маладым людзям з праблемамі псіхічнага здароўя.

Згаданы камітэт не дзейнічаў з 2017 года, калі яго распусціў тагачасны амерыканскі прэзідэнт Дональд Трамп.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі