Лекарам, затрыманым у суботу, далі штрафы ці арышт

Лекарам, затрыманым у суботу, далі штрафы ці арышт

9 лістапада ў Ленінскім судзе Мінска судзілі медыцынскіх работнікаў, затрыманых у суботу, калі яны ладзілі акцыю пратэсту супраць беззаконня ў Беларусі. Тады АМАП схапіў 57 чалавек, у большасці жанчын.

Пра вынікі судоў паведамляе тэлеграм-канал @belxalat: лекар РНПЦ імя Аляксандрава Аляксандр Мініч і анколаг-хірург Мінскага онкадыспансера Святлана Дабрыян — па 13 сутак, урач Ігар Баталевіч — 14 сутак, урач-траўматолаг Ігар Чанцаў, анэстэзіёлаг-рэагіматолаг Бальніцы хуткай меддапамогі Уладзімір Краўцоў, аперацыйная медсястра РНПЦ дзіцячай анкалогіі Жанна Вашкевіч — па 15 сутак, анэстэзіёлаг з Бальніцы хуткай меддапамогі Дзіна Шырынская, Вольга Марханава — па 540 рублёў (20 базавых), загадчыца кардыёцэнтрам у 36-й паліклініцы Вольга Карнеева, урач лабараторнай дыягностыкі РНПЦ анкалогіі Наталля Дамброўская, Кірыл Працэнка і Кірыл Паддубны з РНПЦ анкалогіі — па 810 рублёў (30 базавых).

Сярод асуджаных — вядомыя медыкі, якіх няма кім замяніць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі