У Мінску людзі стаяць у чэргах па ваду
24 чэрвеня ўзнікла праблема з якасцю вады ў Маскоўскім і Фрунзенскім раёнах Мінска. Скаргі найперш на яе непрыемны пах. Улады абяцаюць вырашыць праблему да канца дня. А пакуль жыхары гэтых раёнаў скупляюць пітную ваду ў крамах, стаяць у чарзе каля крыніцы ў Сухараве, каля аўтацыстэрнаў на вуліцах Янкоўскага, Рафіева, Сухараўскай і Ясеніна.
У Гарадскім клінічным радзільным доме № 2 па вуліцы Бельскага таксама праблема з вадой. У сераду лекары і медсёстры насілі ваду ў радзільны дом вёдрамі з цыстэрны. Фота з'явілася ў Telegram.
Міністэрства аховы здароўя абвяргае інфармацыю, што ў бальніцы паступаюць людзі з апёкамі вачэй і атручваннем парамі аміяку.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.