Лэні Кравіц праспявае пра "чорную" і "белую" Амерыку

Пласцінка, якая стане “самай разнапланавай” працай спевака, будзе выдадзеная бліжэйшым летам.

Па словах музыкі, назва альбома ўзнікла дзякуючы яго досведу жыцця “паміж так званым белым і чорным светам”. Кравіц – выхадзец з чорна-белай сям’і, перажыў шмат сітуацый, звязаных з расавай сегрэгацыяй. Гэта абумовіла яго цяперашні светапогляд. “Альбом пра тое, як цяпер ідуць справы ў Амерыцы”, - кажа Лэні пра новую пласцінку, якая будзе складацца з 12 кампазіцый. Па традыцыі, музыка сам выканаў большасць інструментальных партый і выступіў прадзюсарам усіх трэкаў.

У чэрвені рокер плануе адправіцца ў тур у падтрымку новага альбома. Адзначым, што пласцінка “Black and White America” стане паслядоўніцай лонгплэю “It Is Time for a Love Revolution”, выпушчанага ў 2008 годзе.

Фота: www.liveinternet.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі