Лепельскай школьніцы, якая задушыла сваё дзіця, далі 8 год (відэа)
Злачынства адбылося яшчэ два гады таму.
8 гадоў калоніі без права на амністыю атрымала маладая дзяўчына з Лепеля, якая задушыла сваё нованароджанае дзіця. Гэта адбылося яшчэ два гады таму і на момант здзяйснення злачынства абвінавачаная была 16-гадовая школьніцай, паведамляе ctv.by
Дзяўчына схавала сваю цяжарнасць і нарадзіла дома дачку, пасля чаго жорстка з ёй расправілася. Следства па справе ад забойстве зацягнулася, бо праводзіліся шматлікія экспертызы. Выяўлена, што дзіця памёрла ад удушэння, а яго маці не знаходзілася ў псіхатраўмуючай сітуацыі падчас здзяйснення злачынства.
Пакуль ішло следства, падсудная была на волі і сёлета ўвесну нарадзіла яшчэ адно дзіця.