Лепшыя ў свеце: двое беларусаў выступяць у міжнародным конкурсе піяністаў
Ноты / pixabay
Двое беларусаў прайшлі ў чвэрць-фінал Міжнароднага конкурсу піяністаў імя Вана Клиберна. Конкурс праходзіць раз на чатыры гады ў амерыканскім горадзе Форт-Ўэрт.
Чвэрць-фінал пройдзе сёння, 5 чэрвеня. Усяго ў чвэрць-фінале паўдзельнічаюць 18 лепшых акадэмічных піяністаў з усяго свету, піша мясцовае выданне Fort Worth Star Telegram. Пераможца конкурсу атрымае прыз у памеры 100 тысяч долараў.
У чвэрцьфінале прадстаўнік Беларусі Дзяніс Ліннік будзе спаборнічаць з піяністамі з ЗША і Расіі.
А дваццацігадовы Уладзіслаў Хандогі паспрабуе паказаць лепшы вынік, чым музыканты з Японіі і Кітая.
C 1997 гады глядзець выступы лепшых піяністаў свету можна анлайн, так што ў вас ёсць магчымасць пачуць выступы беларусаў. Сачыць можна тут.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.