Лера Яскевіч: ганаруся народам, які не баіцца. Не бойцеся!
Лера Яскевіч / Еўрарадыё
Папулярная спявачка і інстаграм-блогерка Лера Яскевіч апублікавала шчыры зварот да сваіх 300 тысяч падпісчыкаў:
"Мне 21, і я грамадзянка Рэспублікі Беларусь. Я ўжо даўно сачу за сітуацыяй у краіне. І я не магу яе праігнараваць. Тое, што адбываецца цяпер, напярэдадні выбараў кандыдатаў у кандыдаты. І я вельмі ганаруся народам, які не баіцца, выходзіць, выказвае і паказвае сваю пазіцыю. Не бойцеся. Не бойцеся выказвацца ў сацсетках. Не бойцеся выходзіць на вуліцу", — кажа яна.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.